На беларускіх дарогах паспаліты народ
Кагосьці цягне на захад нехта б'ецца на ўсход
Камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт
Гэта зусім не распуста, гэта розніца ў густах
Па-беларуску дарога называецца шлях,
а бо гасцінец ці сцяжына ну як небудзь вось так
каля дарогі ваўкі па над дарогай каршак
жывёльны сьвет Беларусі багаты, разнастайны
Прыпеў:
Чуеш як пяе зямля
ла - ла - ла
ла - ла - ла
Чуеш як гудзе вясна
на - на- на
на - на - на
Чуеш чк сьпяваем мы
ы - ы - ы
ы - ы - ы
Песні пра дарогі і нятолькі
На беларускіх дарогах столькі крочыла ног
Чаравікаў , ботаў , нагавіцаў , панчох
Тут забівалі, тут кахалі, нараджалі дзяцей
А што ж вы хочаце людзі так было і гэтак будзе
Над беларускай дарогай пралятаюць буслы
Па беларускай дарозе праязджаюць паслы
Паслы ніколі нічога ня гавораць ў слых
Пра гэта нам сказаў нацыянальны канал
Прыпеў.
На беларускіх дарогах гудуць камары,
Па беларускіх дарогах ідуць трактары,
Для трактароў не бывае урадлівай пары:
Ці то дажджы, ці то вецер, ці сонца кепскі свеціць.
На беларускіх дарогах сэрца маё,
Тут пацынаецца усе, тут завяршаецца усё:
"Прывітанне, жыцццё", "да пабачэння, жыццё" -
На беларускіх дарогах, беларускіх дарогах.
Прыпеў.