незнаёмы вандроўнiк цягнуў за каўнер
спынiся, дурны, там не знойдзеш дабра
на мяжы са спакоем i сумам
ён атруцiць i кiне на адвольнасць жыцця
i пад цьмяным святлом ад надзеi
збудуеш прытул з няказаных слоў
каб у пяць разоў не загнуцца
ад цяжару тых недарэчных абмоў
адзiн толькi крок, падтаквае рэха
заблукаў у чарадзе пунктаў погляду
з усiмi нялёгка, з адным немагчыма
на скрыжаваннi дарог так жахлiва
сядзiш склаўшы рукi, паводзiш плячыма
летуценнi паўсталi ў iдэю
рашуча падняўся, зрабiў крок за парог
як можна далей ад мясцiны
дзе калiсьцi нягоднiк цябе падсцярог