Мой шлях у лес ідзе па сьцерні,
Як быць далей – усё адное мне.
Полем-пожняй крок зноўку праз туман,
Яго крыльле – дзьверы ў сьвет нязнаны.
Памкнуся ў неба, рыну ў горкі палын
Стралою зь неба,
Праклінаючы тых, хто тут жыве.
Ты будуеш у полі сьцяну? А я – люблю...
З ваўкамі сустракаць сьвітанак,
Гайдацца ды з русалкамі на вярбе
Ды каб з чаротам пагутарыць у журбе.
Тут вецер замятае сьлед,
І ў добры шлях вядуць Сонца і Полань
Калі пачуеш песьню з поля – я, не здань.
Ляці бы цень у вершалінах траў,
Вазьмі той сьвет, які ты так шукаў.
Ты знайдзі сваё схаванае жыцьцё
Калі хочаш устаць з каленяў – ня падай.
Танцуй са мною басанож па сьцерні
Хадзем са мною...
Чутны галасы з пазамерлых траў.
Хтось баіцца выйсьці на двор,
А я люблю...
Салодкіх сноў тым, хто доўга сьпіць
І здатны нат ды у прорве жыць
За сьцяною я, нібыта ўва сьне,
Што хоць зрэдку прыйдзе да вас у госьці...