Мае шэрыя вочы,
Сумныя песьні,
Разгублены голас
У бясконцай дарозе;
У касе маёй стужкі,
У небе — вольныя птушкі…
Я хачу Да Цябе…
Да Цябе…
Да Цябе…
Прыпеў:
У гэтым горадзе — Восень…
У нашым горадзе — Вясна…
І ты застаўся з маёй маладосьцю —
Я засталася адна…
І нехта скажа: «Нятрэба».
Чорнай вуліцы вочы…
Я хачу Да Цябе,
Я хачу Да Цябе, Да Цябе, Да Цябе!..
Шлях у клубочак круціла
І да сэрца туліла.
Шлях каханьня патрэбна
Ад чужых берагчы.
Нехта скажа: «Нятрэба».
Чорнай вуліцы вочы…
Я хачу Да Цябе,
Я лячу Да Цябе,
Да Цябе ў цягніку!..