Я хачу сказаць аб тым, што цалкам варта для мяне
Мая сямья, сябры і калі сэрданька пяе
І было б добра, калі мне бы заўсёды бачны быў блакіт
І каб трава была зялёнай і быў салодкі апельсін
Люблю я сонца, сьнег і восень, а больш за ўсіх дык красавік
Вясну, цукеркі, лічбу 8 і спаць, калі ідзе цягнік
А мабыць нехта і ня любіць, камусьці гэта неяк так
Тады прабачце калі ласка, падобных нас ня вельмі шмат
Мы проста розныя людзі
Адзін аб адным па-рознаму судзім
І бачым сё па-свойму
Як трэба
Уласныя думкі, уласная глеба
Гісторыя, час растлумачыць
Аб тым, сьмяюцца людзі, ці плачуць
Ці шмат што зрабілі, а што не пасьпелі
Куды не прыплылі, куды даляцелі