І сьмерць і жыцце - неадемная частка
Таго, што ўсе мы завем існаваннем
І сьмерць заглынае нас чорнаю пасткай
Жыццё ж працягнецца ў салодкім тумане
І сьмерць і жыццё два супрацьстаўленьня
Таго, што, здаецца ня можа быць разам,
Але там дзе сьмерць - там жыцьця адраджэнне,
А там дзе жыццё, там і сьмерці абразы.
Жыццё нам даруецца пры нараджэньні,
Убачыўшы ў першы раз свет навакольны
Мы жыць пачынаем, жывем сваёй верай,
У вірах жыцьця змагаясь за волю.
Але прыйдзе час, ты нічога ня зробіш,
Бо сьмерць, як за ўсімі, прыйдзе за табою
Паўстане, калі ты яе не чакаеш,
І моцнай рукой прызаве за сабою.
За ёю ты пойдзеш, яна прывядзе
Твой Дух ва ўладаньні свае незямныя.
У зямлі тваё цела хутка згніе,
Вось толькі Душа ня зьнікне й ня загіне.
Бу, усё ж, не бясконцае наша жыцьцё - і свет гэты ўсе мы калісьці пакінем.
І выпіўшы з кубка зямное жыцьцё,
Пяройдзем у княства пад назваю Ірый.