Божа, за што гэтая нам вайна?!
Толькі што ў нас нарадзілась дзіця.
Каб не спяшаўся загінуць, скажы!
Божа, ад кулі яго беражы!
Мілага Янку, каханага Янку.
Мілага Янку, каханага Янку.
Толькі маўчанне з далёкіх нябёс.
Чорны ды горкі, ты, бабскі лёс.
Божа, хоць паўжыцця забяры,
Але жывым Янку вярні!
Мілага Янку, каханага Янку.
Мілага Янку, каханага Янку.
Слёзы глухія малітвы ўначы.
Божа, надзею дай, не маўчы!
Ці ён здаровы ды жывы?
А калі мёртвы, мяне забяры!
Да мілага Янкі, каханага Янкі!
Да мілага Янкі, каханага Янкі!